Пошук «ахвярных казлоў»: Міжнародны дзень праверкі фактаў і тэракт у «Крокус Сіці»

The narration is in progress

2 красавіка адзначаецца Міжнародны дзень праверкі фактаў. Агрэсія Масквы супраць Украіны і распальванне ваеннай істэрыі прыкрываюцца хлуснёй, якую неабходна выкрыць, каб абмежаваць забруджванне розумаў людзей. Праект EUvsDisinfo з 2015 года робіць свой унёсак у гэтую працу: мы дзелімся сваімі артыкуламі, даследаваннямі і прыкладамі выкрыцця хлусні. У нашай базе даных, якая ўключае больш за 16 800 кейсаў, прыводзяцца актуальныя прыклады пракрамлёўскай дэзінфармацыі і маніпуляцый, а таксама змяшчаюцца вынікі праверкі фактаў і абвяржэнні хлуслівых заяў. У нас таксама ёсць раздзелы «Навучанне» і «Даследаванне» з матэрыяламі, якія тычацца праверкі фактаў у асяроддзі, дзе дэзінфармацыя і маніпуляцыі з’яўляюцца інтэграванымі інструментамі вядзення вайны ўва ўсіх сферах, а не толькі лакальных сутыкненняў.

З нагоды гэтага дня давайце пяройдзем да практычнай працы па праверцы фактаў і выкрыцці хлусні.

Крамлёўскі наратыў — вінаваціць ва ўсіх грахах Кіеў…

На мінулым тыдні ў нашым аглядзе дэзінфармацыі «Тылы ў агні» мы разгледзелі першую серыю заяў Крамля наконт тэракта 22 сакавіка. Групоўка ІДІЛ-Х ужо ўзяла на сябе адказнасць за тэракт і апублікавала запіс з нагруднай камеры, зроблены ўдзельнікамі нападу. Тым не менш, як і чакалася, з Крамля пасыпаліся абвінавачанні са спробай перакласці адказнасць на «Захад».

Праз дзесяць дзён пасля тэракта 22 сакавіка бачна, што рэакцыя і заявы Крамля размяркоўваюцца па трох напрамках, што ілюструюць асаблівыя аспекты, некаторыя з якіх з’яўляюцца ўзаемавыключальнымі.

…але ёсць «нязручны» след ІДІЛ

Непасрэдна на месцы, дзе значэнне мае фізічная бяспека, расійскія ўлады шукаюць, арыштоўваюць, расследуюць і дэпартуюць людзей, якія прыбылі з Цэнтральнай Азіі. Пакуль іх не так многа, але ўжо арыштаваныя дзесяць чалавек, у тым ліку чацвёра падазроных у тэракце; усе яны грамадзяне Таджыкістана.

Як шырока паведамлялася, ЗША перадавалі расійскім уладам публічныя і прыватныя папярэджанні пра падрыхтоўку да тэракта за два тыдні да 22 сакавіка. Папярэджанні перадаваліся не для распальвання панікі, а ў адпаведнасці з палітыкай разведвальнай суполкі ЗША пад назвай «абавязак папярэджваць», нават калі тыя, каго папярэджваюць, з’яўляюцца праціўнікамі або апанентамі Штатаў.

Цяпер з’явіліся навіны з крыніц, якія заслугоўваюць даверу, што Іран за некалькі дзён да 22 сакавіка таксама папярэджваў Маскву пра немінучы тэракт з боку ІДІЛ. Папярэджанне грунтавалася на інфармацыі, атрыманай ад арыштаваных тэрарыстаў ІДІЛ у Іране.

«Вінаваціць Захад»

Фабрыка прапаганды часам працуе ў розных кірунках: наратыў «Вінаваціць Захад» хутка набраў ход. Пры прасоўванні гэтага наратыву крамлёўскі паліттэхнолаг і галоўны рэдактар дзяржаўнага тэлеканала RT [раней Russia Today] Маргарыта Сіманьян адразу ж заявіла, што «гэта не ІДІЛ», і назвала прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага «яхудскай свіннёй з Крывога Рога». «Яхуд» — гэта арабскае слова, якое азначае «яўрэй». Сіманьян і яе тэлеканал выконваюць ролю галоўнага рупара пры сусветным прасоўванні расійскіх дзяржаўных наратываў.

Хаця дзеянні на месцах наводзяць на думку, што расійскі апарат бяспекі ўспрымае сувязь з ІДІЛ сур’ёзна, крамлёўскія паліттэхнолагі працягваюць старанна працаваць над тым, каб перакласці віну на «Кіеў», «англасаксаў» або якое-небудзь іншае ўвасабленне «злога Захаду». Сярод нядаўніх заяў — «тэракт у “Крокус Сіці Холе” спланаваны і аплачаны Украінай».

Выкарыстоўваць антыкаланіялізм для распаўсюджвання хлусні па ўсім свеце

Нагадаем, у першым наратыве сцвярджалася, што заходнія краіны дапамаглі ці нават загадалі Украіне здзейсніць тэракт. СМІ і каментатары сцвярджалі, сярод іншага, што ЗША спрабавалі прыхаваць датычнасць Украіны да тэракта, што за нападам стаіць НАТА і што сапраўдныя віноўнікі тэракта знаходзяцца ў Вашынгтоне і Лондане.

Ніякі пераказ расійскіх дэзінфармацыйных наратываў не будзе поўным без звычайных у такіх выпадках спантанных дзівацтваў і палівання брудам. Напрыклад, у артыкуле на Sputnik Afrique, адной з ключавых расійскіх дзяржаўных платформ, накіраваных на франкамоўныя групы ў Афрыцы, тэракт звязалі з «карупцыйнымі схемамі сям’і Байдэнаў». Прынамсі, у двух падобных адзін да аднаго артыкулах уголас сцвярджалася, што не мае значэння, хто здзейсніў тэракт, бо ў канчатковым выніку вінаваты Захад.

Трэці наратыў: вінаваціць усіх

Апошняе тлумачэнне, якое распаўсюджваецца ў дадзены момант, уяўляе сабой камбінацыю: адказнасць нясе не адзін толькі Захад і не адзін толькі Кіеў, а яны разам у партнёрстве з ІДІЛ-Х. Пракрамлёўская экасістэма зараз сцвярджае: «Тэракт у “Крокусе” мог быць здзейснены сумесна ІДІЛ і Украінай пад кантролем ЗША» і да таго падобнае.

У наяўнасці супярэчнасць: Захад і ІДІЛ не так лёгка звязаць паміж сабой. ЗША і заходнія партнёры змагаліся ў глабальнай кааліцыі, каб перамагчы ІДІЛ. Гэта была жорсткая і напружаная барацьба. Аднак гэта не турбуе радыкальны рускі нацыяналізм, які, здаецца, знаходзіцца на шляху да самаробнай турмы розуму са змовамі і бункерным менталітэтам, які падсілкоўвае памкненне да вайны супраць Украіны.

 

    Why do you not like our audio?

    it will help us to improve it

      Подпишитесь на обзоры дезинформации

      Ваш еженедельный обзор прокремлевской дезинформации

      Информация о защите данных *

      Обзоры дезинформации рассылаются через сайт Mailchimp.com. Ознакомьтесь с политикой конфиденциальности Mailchimp и узнайте больше о том, как ЕСВС защищает ваши персональные данные.

        Подпишитесь на обзоры дезинформации

        Ваш еженедельный обзор прокремлевской дезинформации

        Информация о защите данных *

        Обзоры дезинформации рассылаются через сайт Mailchimp.com. Ознакомьтесь с политикой конфиденциальности Mailchimp и узнайте больше о том, как ЕСВС защищает ваши персональные данные.

        🎵 Playlist