Украіна не толькі выстаяла пад жорсткім націскам Расіі, але і абараніла фундаментальныя каштоўнасці свабоды, суверэнітэту і права на самавызначэнне, прадэманстраваўшы ўсяму свету, што такое сапраўдная мужнасць. Акрамя таго, Украіна перажыла беспрэцэдэнтныя пракрамлёўскія дэзынфармацыйныя кампаніі і інфармацыйныя маніпуляцыі, накіраваныя на падтрымку злачыннай вайны Расіі. Міжнародная супольнасць, працягваючы падтрымліваць барацьбу Украіны за свабоду і суверэнітэт, павінна таксама не шкадаваць намаганняў для разбурэння ілжывай рэальнасці пра вайну, якую Расія пабудавала на хлусні і падмане.
Шмат месяцаў прайшло з таго часу, як Пуцін развязаў сваю «трохдзённую вайну» супраць Украіны, магчыма, разлічваючы на хуткую перамогу ці паверыўшы ва ўласную хлусню і прапаганду. На жаль, вайна працягваецца – як на полі бою, так і ў інфармацыйнай прасторы. EUvsDisinfo падрыхтаваў агляд крамлёўскай хлусні ў першыя 100 дзён вайны і працягвае адсочваць і аналізаваць пракрамлёўскую дэзынфармацыю ў артыкулах і нашым штотыднёвым Аглядзе дэзынфармацыі. Напрыклад, тут мы выкрываем дванаццаць міфаў пра вайну Расіі.