Category

Беларусь

У жніўні 2020 года беларусы выйшлі на вуліцы ў знак пратэсту супраць вынікаў сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў. Гэтыя пратэсты хутка сталі найбуйнейшымі ў гісторыі краіны і ў выніку былі жорстка падаўленыя. Дзясяткі тысяч чалавек былі арыштаваныя, збітыя і прыцягнутыя да адказнасці. Маштабныя кампаніі па дэзынфармацыі працягваюць суправаджаць жорсткасць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў адносінах да ўласных грамадзян, незалежных СМІ і грамадзянскай супольнасці.

Беларускія дзяржаўныя СМІ з’яўляюцца саўдзельнікамі жорсткага падаўлення іншадумства ў краіне. Прымусовыя, паказаныя па тэлебачанні «прызнанні» палітвязняў – толькі адзін са шматлікіх прыкладаў, якія ілюструюць, што кантраляваныя дзяржавай СМІ сталі працягам дзяржаўнага рэпрэсіўнага апарату ў Беларусі. Таксама мы назіралі, як беларускія дзяржаўныя СМІ дапамагалі беларускім чыноўнікам выкарыстоўваць міграцыю ў ЕС у якасці зброі. Больш за тое, рэжым Лукашэнкі і яго медыяапарат сыгралі важную ролю ў падтрымцы поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Ўкраіну.

Чытаць больш

Беларускія ўлады ўжываюць рэпрэсіі і ў дачыненні да сацыяльных сетак. Напрыклад, многія папулярныя незалежныя Telegram-каналы былі прызнаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

Тым часам пракрамлёўскія СМІ працягваюць падтрымліваць дэзынфармацыйныя кампаніі ў Беларусі і вакол яе. Яны ілжыва абвінавачваюць Захад у арганізацыі «каляровай рэвалюцыі», сцвярджаючы, што дэмакратычная беларуская апазіцыя з’яўляецца «марыянеткай Захаду», і навешваючы на прыхільнікаў дэмакратыі цэтлік «змагароў», экстрэмістаў, тэрарыстаў і паслядоўнікаў нацызму.

Аператыўная працоўная група па стратэгічных камунікацыях уважліва сочыць за сітуацыяй з СМІ і дэзынфармацыяй у Беларусі. Ніжэй прадстаўлена наша падборка артыкулаў аб дэзынфармацыі і маніпуляванні інфармацыяй, якія накіраваны супраць дэмакратычнай Беларусі і ажыццяўляюцца як Лукашэнкам, так і пуцінскай экасістэмай маніпулявання інфармацыяй.

  • 23 Articles in this category
  • — Of all database cases

Latest in Беларусь

All 23 articles

More on Беларусь

Showing 1–15 of 18

7 mins read

17 верасня ў лукашэнкаўскай Беларусі: мілітарысцкая рыторыка ў стылі СССР і дэманізацыя Польшчы

Беларускі народ кормяць прасавецкімі наратывамі і антызаходняй прапагандай, каб падтрымаць лукашэнкаўскі «Дзень народнага адзінства».

EUvsDisinfo
7 mins read

25 сакавіка – Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю. Працяг рэпрэсій

Новыя суды і палітвязні. Новыя «экстрэмісты», новыя пакаяльныя відэа. Лукашэнка паабяцаў «самую жорсткую зачыстку» ад «здраднікаў», і ўлады выконваюць яго загад.

EUvsDisinfo
6 mins read

У Беларусі судзяць лаўрэата Нобелеўскай прэміі ды лідараў апазіцыі на фоне ўзмацнення жорсткасці рэпрэсій

У Беларусі шырока распаўсюджаныя жорсткасць з боку міліцыі, злоўжыванне судовай уладай, маніпуляцыі і рэпрэсіі за грамадзянскую актыўнасць, накіраваныя на здушэнне галасоў грамадзян.

EUvsDisinfo
6 mins read

Дзень салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі – 27 лістапада

колькасць палітычных зняволеных у Беларусі расце і цяпер набліжаецца да 1450, хаця ў лютым яна складала 1000 чалавек. Вайна ва Украіне і салідарнасць беларусаў і грамадзянскай супольнасці з Украінай даюць рэжыму Лукашэнкі новыя падставы для пераследу простых мірных жыхароў. Нават грамадзянская актыўнасць і базавае права на свабоду выказвання ў інтэрнэце выклікаюць пільную ўвагу і рэпрэсіі.

EUvsDisinfo
6 mins read

Алесь Бяляцкі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру ў Беларусі

7 кастрычніка Нарвежскі Нобелеўскі камітэт у ключавы момант паслаў натхняльны сігнал сусветнай праваабарончай супольнасці, ушанаваўшы Нобелеўскай прэміяй міру 2022 года Алеся Бяляцкага, расійскую праваабарончую арганізацыю «Мемарыял» і ўкраінскі «Цэнтр грамадзянскіх свабод».

EUvsDisinfo
13 mins read

Беларусь: як незалежныя СМІ і актывісты рызыкуюць усім

Мэта рэжыму Лукашэнкі застаецца да болю зразумелай: у апазіцыі да рэжыму не можа быць незалежных СМІ, выключаюцца нават адценні незалежнага мыслення. 9 жніўня спаўняецца гадавіна фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі. Пра апошнія рэпрэсіі, якія закранулі СМІ ў Беларусі, чытайце ніжэй.

EUvsDisinfo
3 mins read

Фальшывы рэферэндум пра ўладу нелегітымнага прэзідэнта

Нядаўна ў Беларусі прайшоў рэферэндум аб канстытуцыйных зменах. Вынік быў, як і чакалася, сфальсіфікаваны, а яўка перабольшаная. Але адсутнасць энтузіязму з боку дзяржаўных СМІ сведчыць аб тым, што Беларусь ужо фактычна знаходзіцца пад кантролем Масквы.

EUvsDisinfo
5 mins read

Каляровыя рэвалюцыі ўсюды. Том 2: як пракрамлёўскія СМІ асвятлялі пратэсты ў Казахстане і Беларусі

Большасць пракрамлёўскіх СМІ паўторна выкарыстоўвалі вядомыя дэзынфармацыйныя наратывы пра хваляванні ў пачатку студзеня, якія ўспыхнулі ў Казахстане.

EUvsDisinfo

You’ve seen 15 of 18 articles

Load 3 more articles

    Why do you not like our audio?

    it will help us to improve it

      Подпишитесь на обзоры дезинформации

      Ваш еженедельный обзор прокремлевской дезинформации

      Информация о защите данных *

      Обзоры дезинформации рассылаются через сайт Mailchimp.com. Ознакомьтесь с политикой конфиденциальности Mailchimp и узнайте больше о том, как ЕСВС защищает ваши персональные данные.

        Подпишитесь на обзоры дезинформации

        Ваш еженедельный обзор прокремлевской дезинформации

        Информация о защите данных *

        Обзоры дезинформации рассылаются через сайт Mailchimp.com. Ознакомьтесь с политикой конфиденциальности Mailchimp и узнайте больше о том, как ЕСВС защищает ваши персональные данные.

        🎵 Playlist