Лукашэнка працягвае помсціць беларусам

Statue fissurée d'un homme en uniforme avec caméras et fil barbelé. (Description générée par l'IA)
Click here to request the narration for this article

9 жніўня 2020 года Аляксандр Лукашэнка распачаў шырокамаштабныя рэпрэсіі супраць тысяч беларусаў, якія адважыліся выступіць супраць яго шматгадовага панавання, выйшаўшы на беспрэцэдэнтныя, мірныя масавыя пратэсты. Нягледзячы на маштабныя рэпрэсіі ды гвалт, сотні тысяч беларусаў прынялі ўдзел у маніфестацыях, патрабуючы правядзення свабодных і сумленных выбараў.

Гэтае грамадскае паўстанне стала сапраўдным шокам для Лукашэнкі. Праз пяць гадоў яго ўсё яшчэ пераследуе «кашмар» пратэстаў 2020 года. Ужо тады было відавочна, што беларускі дыктатар страціў рэшткі ўнутранай палітычнай легітымнасці. Са жніўня 2020 года адзіным «гарантам» «легітымнасці» Лукашэнкі стаў Уладзімір Пуцін, які запэўніў свайго беларускага саюзніка, што расійскія службы бяспекі ўмяшаюцца, калі пратэсты ў Беларусі «выйдуць з-пад кантролю».

«Вайна супраць беларусаў», якую вядзе Лукашэнка, праяўляецца ў пераследзе ўдзельнікаў пратэстаў 2020 года, узмацненні кантролю над грамадствам праз страх і «ціхі тэрор», а таксама ў дрэйфе да таталітарнага рэжыму.

«Усе будуць пакараныя»

У 2025 годзе, праз пяць гадоў пасля масавых пратэстаў, Лукашэнкам кіруе ірацыянальны страх перад беларусамі, што паўсталі супраць яго ўладарання. Ён імкнецца пакараць літаральна кожнага, хто выказваў нелаяльнасць — удзельнічаў у пратэстах, каментаваў падзеі ў інтэрнэце ці фінансава падтрымліваў ініцыятывы апазіцыі.

З 2020 года праваахоўныя ведамствы Беларусі ператварыліся ў рэпрэсійную машыну, якая сістэматычна шукае «здраднікаў». Паводле дадзеных Праваабарончага цэнтра «Вясна», з 2020 па 2024 гг. больш за 74,000 беларусаў сутыкнуліся з рознымі формамі палітычных рэпрэсій. Каля 65 000 чалавек былі затрыманыя, астатнія атрымалі штрафы або былі звольнены з працы. Па стане на ліпень 2025 года як мінімум 8 519 чалавек падвергліся крымінальнаму пераследу. Сёння ў краіне не менш як 1,187 палітычных зняволеных.

Рэпрэсіўная машына Лукашэнкі не спыняецца. Толькі ў 2025 годзе яшчэ 183 чалавекі з’явіліся ў спісе палітвязняў, 29 з якіх — у чэрвені. У сярэднім гэта адзін новы палітычны зняволены штодня.

Паводле шматлікіх сведчанняў, палітвязні ў Беларусі падвяргаюцца фізічным і псіхалагічным катаванням, хранічна недаядаюць і не атрымліваюць належнай медыцынскай дапамогі. Яскравы прыклад — стан Сяргея Ціханоўскага пасля вызвалення: уласная дачка не пазнала яго пасля пяці гадоў зняволення.

Крыніца: https://nashaniva.com/ru/370761

Распаўсюд татальнага страху праз «ціхі тэрор»

За апошнія пяць гадоў жыццё ў Беларусі пад уладай Лукашэнкі ўсё больш нагадвае сталінскія часы: штодзённыя арышты, масавыя абвінавачанні, татальнае сачэнне, параноя ў дзяржапараце, спісы «ворагаў дзяржавы» і «чысткі» ў дзяржаўных установах і на прадпрыемствах.

Гэтым Лукашэнка імкнецца навязаць грамадству атмасферу татальнага страху. Людзі разумеюць: нават за мінімальныя праявы палітычнай нелаяльнасці — напрыклад, падпіску на «экстрэмісцкі» Telegram-канал — ім пагражае жорсткае пакаранне. Палітыка «ціхага тэрору» паказвае беларусам: альбо поўнае падпарадкаванне дзяржаве, альбо рэпрэсіі.

Паводле ініцыятывы BelPol, спецслужбы выкарыстоўваюць базу «ворагаў дзяржавы» пад назвай «БЕСпарадкі», у якую занесена больш за 100 000 чалавек, якіх падазраюць ва ўдзеле ў пратэстах у 2020 годзе. Сама назва базы дэгуманізуе яе фігурантаў: у расейскай мове «бес» — гэта дэман. Усе занесеныя ў базу маюць абмежаванні ў грамадзянскіх правах: яны не могуць працаваць у дзяржструктурах, іх перыядычна затрымліваюць для «прафілактычнай гутаркі», іх тэлефоны адвольна правяраюць.

Акрамя «БЕСпарадкаў» існуе яшчэ адна база «нелаяльных» — асобаў, якія падпісаліся за вылучэнне прадэмакратычных кандыдатаў на выбарах 2020 года. Агульная колькасць людзей у лукашэнкаўскіх спісах «ворагаў дзяржавы» можа дасягаць 500 000 чалавек.

У выніку рэпрэсій, ад 300 000 да 500 000 беларусаў вырашылі эміграваць, каб уцячы ад дэспатычнай палітыкі Лукашэнкі.

Дрэйф да «паўтаталітарнага» рэжыму

Пасля 2020 года Лукашэнка зрабіў шэраг крокаў для ўмацавання свайго панавання ў Беларусі, пераўтварыўшы свой рэжым у жорсткую дыктатуру або нават паўтаталітарную дзяржаву. Ён больш не бачыць патрэбы імітаваць існаванне дэмакратыю у краіне. У 2024 годзе Лукашэнка адкрыта назваў свой рэжым «дыктатурай стабільнасці, бяспекі і парадку».

За апошнія пяць гадоў беларускі дыктара цалкам вычысціў палітычнае поле краіны: засталіся толькі 4 афіцыйна зарэгістраваныя партыі-марыянеткі, сотні незалежных НДА і СМІ былі ліквідаваныя.

Цяпер палітычных апанентаў Лукашэнкі прызнаюць «экстрэмістамі» або «тэрарыстамі», «знявага службовай асобы» і «дыскрэдытацыя арміі» лічацца крымінальнымі злачынствамі, а цэлы спектр адвольна трактаваных нагодаў для абвінавачання ў «здрадзе дзяржаве» можа быць падставай для прызначэння пакарання ў выглядзе смяротнай кары.

Палітычны рэжым Лукашэнкі паступова ператварыўся ў жорсткую дыктатуру з відавочнымі таталітарнымі рысамі, у тым ліку масавымі рэпрэсіямі, сістэматычнымі катаваннямі, поўным кантролем над інфармацыйным полем і поўнай ліквідацыяй палітычных і грамадзянскіх свабод.

Гандаль закладнікамі

У ліпені 2024 года Лукашэнка вярнуўся да сваёй старой тактыкі — гандлю палітвязнямі. Зусім нядаўна, у чэрвені—ліпені 2025 года былі вызваленыя каля 30 палітвязняў, у тым ліку Сяргей Ціханоўскі і шэраг замежных грамадзян. Так Лукашэнка спрабаваў пераканаць ЗША ў сваёй «гатоўнасці да перамоваў з Захадам».

Насамрэч гэтую тактыку «гандлю паветрам» Лукашэнка прымяняе рэгулярна на працягу трох дзесяцігоддзяў. Паколькі машына рэпрэсій не спыняецца, у яго заўсёды ёсць новыя палітычныя закладнікі. Пакуль няма прыкмет таго, што Лукашэнка гатовы спыніць сваю вайну супраць беларускага грамадства.

Інтэнсіфікацыя дзяржаўнай прапаганды

Акрамя шырокамаштабных рэпрэсій і запалохвання, улады Беларусі пасля пратэстаў 2020 года прыкметна ўзмацнілі прапагандысцкі ціск, які ахоплівае не толькі школы, але нават дзіцячыя садкі.

Паводле Лукашэнкі, дзяржаўныя СМІ павінны быць адзінай крыніцай інфармацыі. Пасля 2020 года ён ажыццявіў усеабдымныя рэпрэсіі ў дачыненні да незалежных СМІ, знішчыўны літаральна усе непадкантрольные выданні. Сотні выданняў, што працягнулі працу ў эміграцыі, Telegram-каналаў і сацсетак былі прызнаныя «экстрэмісцкімі». Нават за падпіску на такія старонкі грамадзян жорстка караюць.

З 2020 года галоўныя тэзісы дзяржаўнай прапаганды не змяняюцца: Беларусь — гэта «мірная і стабільная» краіна, якая падвяргаецца «варожым» правакацыям з боку НАТА і Украіны. Лукашэнка прадстаўляецца як «справядлівы і эфектыўны» прэзідэнт, які абараняе народ ад разбуральных планаў Захаду і «марыянетачнай» апазіцыі. Афіцыйная беларуская прапаганда дэманізуе беларускую апазіцыю і яе прыхільнікаў, прадстаўляючы іх як «здраднікаў» і «тэрарыстаў», якія хочуць знішчыць краіну.

Ва Украіне бушуе вайна, а дзяржаўная прапаганда імкнецца давесці грамадству Беларусі, што калі беларусы хочуць міру і стабільнасці, яны павінны маўчаць і падпарадкоўвацца Лукашэнку. Беларускае грамадства намагаюцца пераканаць, што альтэрнатывы панаванню Лукашэнкі ў Беларусі няма.

    Why do you not like our audio?

    it will help us to improve it

      Подпишитесь на обзоры дезинформации

      Ваш еженедельный обзор прокремлевской дезинформации

      Информация о защите данных *

      Обзоры дезинформации рассылаются через сайт Mailchimp.com. Ознакомьтесь с политикой конфиденциальности Mailchimp и узнайте больше о том, как ЕСВС защищает ваши персональные данные.

        Подпишитесь на обзоры дезинформации

        Ваш еженедельный обзор прокремлевской дезинформации

        Информация о защите данных *

        Обзоры дезинформации рассылаются через сайт Mailchimp.com. Ознакомьтесь с политикой конфиденциальности Mailchimp и узнайте больше о том, как ЕСВС защищает ваши персональные данные.

        🎵 Playlist