Хто вінаваты?

Belarus dövlət təbliğat maşını rejimin miqrantlardan mənfəətçi şəkildə istifadəsini dəstəkləmək üçün hücumlar təşkil edir.
Click here to request the narration for this article

У апошнія тыдні напружанасць паміж Беларуссю і суседнімі краінамі-членамі ЕС прыняла трывожны паварот да горшага. Cістэмная і цынічная інструменталізацыя мігрантаў у палітычных мэтах Беларуссю, а таксама яе спробы дэстабілізаваць усходнія межы ЕС перайшлі ў новую фазу эскалацыі. Як паведамляюць крыніцы навін, калоны мігрантаў, якія прылятаюць у Мінск з шэрагу краін, знаходзіліся пад кантролем беларускіх уладаў падчас руху ў бок польскай мяжы, дзе адбыліся сутыкненні.

На гэтым фоне камісія ЕС заклікала Краіны ЕС зацвердзіць пашыраны рэжым санкцый супраць беларускіх уладаў; польскія ўлады былі вымушаны павялічыць колькасць салдат і памежнікаў для абароны знешняй мяжы ЕС і Улады Літвы абвясцілі надзвычайнае становішча на мяжы краіны з Беларуссю.

Чыя віна ў гэтай гібрыднай атацы супраць ЕС, як выказалася старшыня Камісіі ЕС Урсула фон дэр Ляен? Калі запытацца ў беларускай прапагандысцкай машыны і пракрамлёўскіх выданняў, то адказ становіцца відавочным – гэта калектыўны Захад, польскія ўлады адпраўлялі танкі да мяжы, і ЕС прымае санкцыі для сваіх унутраных мэтаў.

Усе гэтыя порцыі дэзінфармацыі адцягваюць увагу ад таго, што “аўтарытарны рэжым у Беларусі эксплуатуе людзей па палітычных матывах“, – заявіла еўракамісар Ілва Ёхансан. Беларусь цынічна эксплуатуе мігрантаў, спрабуючы адпомсціць ЕС, які не прызнае фальсіфікаваных вынікаў апошніх прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі і ўвёў абмежавальныя меры супраць рэжыму і пэўных асоб, акрамя іншых прычын, у сувязі з рэпрэсіямі супраць мірных дэманстрантаў, парушэннямі правоў чалавека, а таксама вымушанай пасадкай рэйса Ryanair у Мінску.

Польшча і Літва апынуліся ў прыцэле пракрамлёўскіх СМІ ў іншых сферах, акрамя міграцыйнага крызісу, які працягваецца. Напрыклад, паводле адной з крыніц, Польшча рыхтуецца да вайны з Расеяй і Беларуссю, што, па меншай меры, гучыць як дзіўная тэорыя. Літва, у сваю чаргу, атрымала ролю агрэсіўнага парушальніка правоў чалавека, які паводле вартых даверу крыніц, далёкі ад ісціны і з’яўляецца выпадкам псіхалагічнай праекцыі.

Сітуацыя абвастрэння, падобная на тую, якая цяпер разгортваецца на ўсходняй знешняй мяжы ЕС, часта прадугледжвае вялікую колькасць дэзінфармацыі. Гэта служыць мэтам агрэсара, каб “заблытаць ваду”, перавесці віну на іншыя рэчы і прадэманстраваць свае ўласныя дзеянні як слушныя. Акрамя таго, заплямленне знешняга іміджу праціўніка з’яўляецца вельмі важным у плане кампаніі агрэсара. Усё гэта відаць і ў цяперашняй сітуацыі, і па выбухах дэзінфармацыі з пракрамлёўскіх і беларускіх рэжымных СМІ.

Іншыя навочныя прыклады пракрамлёўскай дэзінфармацыі на гэтым тыдні:

Ах, так, гэта здарылася – незаконна, заўважце: Расея не анэксавала Крым.

Беларуская дзяржаўная прапагандысцкая машына пачынае атакі ў падтрымку цынічнай інструменталізацыі мігрантаў рэжымам.

    Why do you not like our audio?

    it will help us to improve it

      Подпишитесь на обзоры дезинформации

      Ваш еженедельный обзор прокремлевской дезинформации

      Информация о защите данных *

      Обзоры дезинформации рассылаются через сайт Mailchimp.com. Ознакомьтесь с политикой конфиденциальности Mailchimp и узнайте больше о том, как ЕСВС защищает ваши персональные данные.

        Подпишитесь на обзоры дезинформации

        Ваш еженедельный обзор прокремлевской дезинформации

        Информация о защите данных *

        Обзоры дезинформации рассылаются через сайт Mailchimp.com. Ознакомьтесь с политикой конфиденциальности Mailchimp и узнайте больше о том, как ЕСВС защищает ваши персональные данные.

        🎵 Playlist